23 чэрвеня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

23 чэрвеня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У пятніцу, 23 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9309 да 1,9284 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1556 да 2,1544. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2309 беларускага (у чацвер — 3,2097).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 22 чэрвеня, курс долара ЗША вырас з 1,9219 да 1,9309 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1404 да 2,1556.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі