23 чэрвеня долар падаражэў на 59 рублёў, еўра патаннеў на 29

У аўторак, 23 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара вырас на 59 рублёў — да 15 377, еўра патаннеў на 29 рублёў і складае 17 302, курс расійскага рубля знізіўся — з 285,44 беларускага рубля да 282,51.

Нагадаем, у панядзелак, 22 чэрвеня, курс долара вырас на 25 рублёў — да 15 318, еўра патаннеў на 11 рублёў і складаў 17 331, курс расійскага рубля вырас — з 282,67 беларускага рубля да 285,44.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі