22:02 На чэмпіянаце свету ў японскім Сапара стартуюць 12 беларускіх лыжнікаў

На 66-м чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту, які пройдзе ў японскім Сапара з 22-га лютага па 4-га сакавіка, ад Беларусі выступяць 12 спартсменаў.

Усяго у спартовым форуме бяруць удзел 485 спартсменаў з 49-ці краінаў. У лыжных гонках стартуюць 9 прадстаўнікоў Беларусі - пяцёра мужчын і чатыры жанчыны.

У скоках з трампліна беларусаў будзе толькі двое. Яшчэ адзін прадстаўнік нашай краіны заяўлены ў двухбор’і.

Нагадаем, што сярод лыжнікаў найбольшаю колькасьць залатых узнагародаў - дзевяць - узяў на чэмпіянатах свету нарвежац Б’ёрн Дэлі, а ў жанчын - расіянка Алена Вяльбе, якая перамагала 13 разоў.

На чэмпіянаце свету ў Японіі будуць разыграныя 18 камплектаў медалёў: 12 - у лыжных гонках, па тры - у двухбор’і і скоках з трампліна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі