21 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

21 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

У сераду, 21 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9723 да 1,9577, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0484 да 2,0372. Курс расійскага рубля вырас: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2040 беларускага рубля (у аўторак — 3,1927).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 20 снежня, курс долара ЗША вырас з 1,9715 да 1,9723, курс еўра знізіўся — з 2,0632 да 2,0484.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі