20 верасня курс долара знізіўся, а еўра — вырас

20 верасня курс долара знізіўся, а еўра — вырас

У аўторак, 20 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9511 да 1,9481 беларускага рубля, курс еўра пры гэтым вырас з 2,1794 да 2,1824 беларускага. Курс расійскага рубля таксама вырас: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0071 беларускага (у панядзелак — 3,0044).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,03%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 19 верасня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9524 да 1,9511 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1943 да 2,1794. Курс расійскага рубля таксама зменшыўся: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0044 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі