20 траўня долар падаражэў на 120 рублёў, еўра — на 80

У сераду, 20 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар падаражэў на 120 рублёў — да 14 290, курс еўра вырас на 80 рублёў — да 15 930 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 288,5 да 287,5 беларускага рубля.  

Нагадаем, у аўторак, 19 траўня, курс долара вырас на 130 рублёў — да 14 170, еўра знізіўся на 130 рублёў — да 15 850, расійскі рубель павысіўся на 3 рублі — да 288,5 беларускіх.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі