20 ліпеня магчыма адключэнне трансляцыі некаторых каналаў тэлебачання ZALA

20 ліпеня магчыма адключэнне трансляцыі некаторых каналаў тэлебачання ZALA

Уночы і ўраніцу 20 ліпеня ў Беларусі магчымыя адключэнні трансляцыі спадарожнікавага тэлебачання. Пра гэта паведамляе сайт РУП “Белтэлекам”.

Прычына ў тым, што на адным са спадарожнікаў, праз які вядзецца прыём некаторых каналаў тэлебачання ZALA, будуць праводзіцца прафілактычныя работы.

Адключэнне магчымае з 2:00 да 11:00 20 ліпеня. У сувязі з гэтым верагодныя перабоі ў трансляцыі 26 тэлеканалаў, сярод якіх “24 Тэхна”, “ПланетаHD”, “Дзіцячы”, “Еўракіно”, “Навука 2.0”, “Паляванне і рыбалка”, “Сядзіба”, “Футбол”, HD і некаторыя іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі