20 красавіка долар нязначна патаннеў, а еўра — падаражэў

20 красавіка долар нязначна патаннеў, а еўра — падаражэў

У сераду, 20 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 13 рублёў і складае 19 829, курс еўра вырас на 64 — да 22 535 рубля, курс расійскага рубля знізіўся — з 302,41 да 300,68 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Нагадаем, што ў аўторак, 19 красавіка курс долара ЗША знізіўся адразу на 371 рубель і складаў 19 842, курс еўра знізіўся на 366 — да 22 471 рубля, курс расійскага рубля вырас — з 295,30 да 302,41 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі