Вы тут

20 чэрвеня ў Беларусі панізіўся толькі курс долара

pixabay.com

20 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,0625 да 2,0489 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў угору — з 2,3094 да 2,3134 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павялічыўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2344 беларускага рубля (у сераду — 3,2251).

Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.