2 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У пятніцу, 2 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9613 да 1,9692 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1846 да 2,2028 рубля. Курс расійскай валюты працягвае зніжацца: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 2,9907 (у чацвер — 3,0054) беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,18%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 1 верасня, курс долара нязначна вырас — з 1,9605 да 1,9613 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,1851 да 2,1846 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі