2 лістапада ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 лістапада ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У сераду, 2 лістапада, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара нязначна вырас — з 1,9040 да 1,0942 беларускага рубля, курс еўра павысіўся больш істотна — з 2,0901 да 2, 1078. Курс русійскага рубля працягнуў зніжацца: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0026 беларускага (у аўторак — 3,0141).

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 лістапада курс долара знізіўся з 1,9054 да 1,9040 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,0885 да 2,0901. Курс расійскага рубля апусціўся: за 100 расійскіх рублёў давалі 3,0141 беларускага (31 кастрычніка — 3,0147).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі