2 лістапада долар патаннеў на 17 рублёў, еўра падаражэў на 60

2 лістапада долар патаннеў на 17 рублёў, еўра падаражэў на 60

2 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 17 рублёў і складае 17 421, еўра падаражэў на 60 — да 19 225 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 270,93 да 273,04 беларускага рубля.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,38%.

Нагадаем, у пятніцу, 30 кастрычніка, курс долара знізіўся на 12 рублёў — да 17 438, еўра падаражэў на 88 рублёў — да 19 165, расійскі рубель патаннеў з 271,76 да 270,93 беларускага.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі