19:57 Барысаўская міліцыя забірала нелегальны спірт у сабак

Барысаўская міліцыя забірала нелегальны спірт у сабак. Падрабязнасці распавядае карэспандэнт Еўрарадыё Віола Сташкевіч:

“Жыхар Барысава аказаў супраціў міліцыі, якая праводзіла рэйд па выяўленні спірта, нелегальна прывезенага з Расіі. Каб затрымаць на нейкі час праваахоўнікаў, мужчына спусціў на іх сваіх сабак. Пакуль яны абаранялі дзверы, ён паспеў часткова пазбавіцца ад тэхнічнага спірту.

Міліцыянты канфіскавалі толькі 100 літраў вадкасці. Зараз тэхнічны спірт даследуюць эксперты, а яго гаспадар разам з цёшчай затрыманыя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі