19 ліпеня рубель умацаваўся да ўсіх асноўных валют

19 ліпеня рубель умацаваўся да ўсіх асноўных валют

У аўторак, 19 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9824 да 1,9776 (19 776 старымі) беларускага рубля, курс еўра таксама зменшыўся з 2,1904 да 2,1879 (21 879 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў у панядзелак каштавалі  3,1407 беларускага рубля, сёння — 3,1396 (313,96 рублёў за 1 расійскі рубель старымі).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,13%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 ліпеня Курс долара знізіўся да 1,9824 (19 824 старымі) беларускага рубля, курс еўра таксама зменшыўся да 2,1904 (21 904 рублёў старымі), 100 расійскіх рублёў каштавалі  3,1407 (314 рублёў за 1 расійскі рубель старымі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі