18 жніўня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

18 жніўня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

У чацвер, 18 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 1,9388 да 1,9288 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,1833 да 2,1832. 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0306 беларускага (учора — 3,0303).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 17 жніўня, курс долара знізіўся — з 1,9393 да 1,9388 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,1828 да 2,1833 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі