18 траўня курс долара вырас на 128 рублёў

18 траўня курс долара вырас на 128 рублёў

У сераду, 18 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 128 рублёў  складае 19 375, курс еўра павысіўся на 23 — да 21 823 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 298,17 да 297,71 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,17%.

Нагадаем, што ў аўторак, 17 траўня, курс долара ЗША знізіўся на 14 рублёў і складаў 19 247, курс еўра зменшыўся на 3 — да 21 800 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 296,83 да 298,17 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі