18 траўня долар патаннеў на 110 рублёў, еўра — на 130

У панядзелак, 18 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар патаннеў на 110 рублёў — да 14 140, курс еўра знізіўся на 130 рублёў — да 15 980 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 283 да 285,5 беларускага рубля.  

Нагадаем, у пятніцу, 15 траўня, долар патаннеў на 30 рублёў — да 14 150, курс еўра вырас на 190 рублёў — да 16 110 рублёў. Курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 283 беларускія рублі.  

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі