18 сакавіка курс долара знізіўся на 66 рублёў, курс еўра — на 10

18 сакавіка курс долара знізіўся на 66 рублёў, курс еўра — на 10

У пятніцу, 18 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся 66 рублёў і складае 20278, курс еўра знізіўся на 10 — да 22879 рублёў, расійскі рубель таксама знізіўся — з 296,83 да 295,92 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,23%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 17 сакавіка, курс долара знізіўся на 381 і складаў 20344 рублі, курс еўра знізіўся на 83 — да 22889 рублёў, а вось расійскі рубель вырас — з 291,75 да 296,83 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі