17:30 Кітайцы прызямліліся ў Гродне

22 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра кітайскай мовы і культуры. Хутка ж кітайская стане другой замежнай мовай на адным з лігнвістычных факультэтаў універсітэта.
Па словах кіраўнічкі аддзелу масавых камунікацый Надзеі Вашкелевіч, з ініцыятывай адкрыцця цэнтра выступіла кітайская амбасада.

Як падкрэсліла чыноўніца, у кантэксце апошняга збліжэння нашых сяброўскіх краінаў, кіраўніцтва ўніверсітэта палічыла патрэбным падтрымаць ініцыятыву кітайцаў.

Ужо цяпер кожны жадаючы можа запісацца на курс кітайскай мовы, якая, як пахвалілася Вашкелевіч, хутка стане другой замежнай на аддзеле лінгвістычнага забяспячэнне міжкультурных камунікацый.

Нагадаем, што месяц таму ў Лідзе ўжо быў адчынены школьны клас, дзе будзе вывучацца кітайская мова і культура.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі