17 лютага долар зноў вырас — на 228 рублёў

17 лютага долар зноў вырас — на 228 рублёў

У сераду, 17 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валютаў. Курс долара вырас на 228 рублёў — 21 914, курс еўра павысіўся на 247 рублёў — да 24 438, курс расійскага рубля знізіўся з  284,32 да 281,10 беларускага.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,16%.

Нагадаем, што ў аўторак, 16 лютага, курс долара знізіўся на 206 рублёў — 21 686, курс еўра згубіў 341 рубель — да 24 191, курс расійскага рубля вырас з 281,34 да 284,32 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі