17 лістапада ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

17 лістапада ў Беларусі курсы долара і еўра выраслі

У чацвер, 17 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9498 да 1,9564 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0892 да 2,0937. Курс расійскага рубля знізіўся: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,0129 беларускага (у сераду было 3,0156).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 16 лістапада, курс долара знізіўся — з 1,9581 да 1,9498, курс еўра знізіўся — з 2,1109 да 2,0892.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі