Вы тут

17 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 17 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША па-ранейшаму зніжаецца — з 2,1020 да 2,2,0953 рубля, еўра таксама патаннеў — з 2,3761 да 2,3708 рубля. Затое вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,274 беларускага (у аўторак — 3,2716).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,04%.