17 красавіка курс долара вырас на 20 рублёў, еўра — на 230

У пятніцу, 17 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў — да 14 290, курс еўра вырас на 230 і складае 15 430 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся на 4,5 — да 283 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у чацвер, 16 красавіка, курс долара панізіўся на 60 рублёў — да 14 270, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складаў 15 200 рублёў, курс расійскага рубля вырас на 3,5 — да 287,5 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі