17-гадовы беларус Алег Рэчыц перамог чэмпіёна свету па більярдзе

У Кіеве на чэмпіянаце свету па "Вольнай пірамідзе" вызначылася палова ўдзельнікаў плэй-офф. Імі сталі гульцы, якія прайшлі ў другі этап без паражэнняў. За чэмпіёнскі тытул змагаецца 17-гадовы беларус Алег Рэчыц, які на старце перамог дзеючага чэмпіёна свету Паўла Мехавова.

Расіянін выйграваў па ходзе сустрэчы 3:0, аднак беларус здолеў зраўняць лік і перамагчы — 5:3. Нагадаем, у кастрычніку Рэчыц стаў другім на чэмпіянаце Беларусі па більярдзе.

Матэрыялы па тэме:

Більярдыст без кія выйграў у цяперашняга чэмпіёна свету

Більярдыст без кія заняў другое месца на чэмпіянаце Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі