17 чэрвеня долар падаражэў на 39 рублёў, еўра — на 33

У сераду, 17 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара вырас на 39 рублёў — да 15 461, еўра падаражэў на 33 рублі і складае 17 421, курс расійскага рубля таксама крыху вырас — з 285,50 беларускага рубля да 286,02.

Нагадаем, у аўторак, 16 чэрвеня, курс долара знізіўся на 13 рублёў — да 15 422, курс еўра павысіўся на 52 рублі — да 17 388. Расійскі рубель падаражэў на 6,4 беларускага — яго курс быў роўны 285,5 рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі