16:10 У Жлобіне збіраюць подпісы за аднаўленне гісторыка-краязнаўчага музея

У Жлобіне маладыя актывісты пачалі збор подпісаў за аднаўленне гісторыка-краязнаўчага музея. Пра гэта паведаміў ініцыятар акцыі адзінаццацікласнік Кірыл Атаманчык. Музей канчаткова спыніў прыём наведвальнікаў у пачатку сакавіка мінулага года.

Намесніца дырэктара музея Святлага Сяргеенка патлумачыла, што прымаць наведвальнікаў забаранілі пажарныя з прычыны аварыйнага стану будынка, пабудаванага яшчэ ў 1909 годзе.

Мясцовыя ўлады яшчэ 12 гадоў таму аддалі пад музей былы дзіцячы садок, які знаходзіцца побач. Аднак рэканструкцыя садка дагэтуль не пачалася.

Моладзевая акцыя збору подпісаў за аднаўленне працы музея будзе весціся на працягу сакавіка. Пісьмовае патрабаванне з подпісамі гараджан моладзь перадасць мясцоваму райвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі