16:00 Кожнае шостае дзіця ў Беларусі — пазашлюбнае

Летась у Беларусі нарадзіліся амаль 22 тысячы немаўлят, у якіх бацькі не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. Гэта кожнае шостае дзіця.
У пасведчанні пра нараджэнне 16 тысячаў дзяцей звесткі пра бацьку ўнесеныя са словаў маці. Дарэчы, у Еўропе самыя нефармальныя сямейныя адносіны, паводле інфармацыі офіса статыстыкі Еўракамісіі, у эстонцаў. У гэтай краіне па-за шлюбам нараджаецца 58 адсоткаў дзяцей.

У Даніі, Латвіі і Францыі 45% нарадзіліся ў сем’ях, якія не аформілі свае адносіны афіцыйна. А самыя надзейныя сямейныя стасункі дэманструюць грэкі: там толькі 5 адсоткаў дзяцей нараджаюцца ў неафіцыйных шлюбах.

Беларускія эксперты кажуць, што ў нашай краіне грамадзянскім шлюбам жывуць пераважна маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. Акрамя таго, нарадзіць дзіця наважваюцца жанчыны ва ўзросце пасля 30 гадоў, якія так і не змаглі завесці сям’ю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі