16 сакавіка долар вырас яшчэ на 50 рублёў

16 сакавіка долар вырас яшчэ на 50 рублёў

У сераду, 16 сакавіка, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара павысіўся на 50 рублёў і складае 20 775, курс еўра вырас на 53 рублі — да 22 972. Курс расійскага рубля знізіўся з 292,88 да 291,75 беларускага.

Беларускі рубель вырас да кошыка валют на 0,01%.

Нагадаем, што ў аўторак, 15 сакавіка, долар павысіўся на 59 рублёў і склаў 20 675, курс еўра знізіўся на 6 — да 22 919 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся да 292,88 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі