16 сакавіка адбудзецца лёсаванне выступаў удзельнікаў "Еўрабачання-2009"

Сустрэча кіраўнікоў дэлегацый краін — удзельніц "Еўрабачання-2009" адбудзецца ў Маскве 16 сакавіка. Яны сфармуюць канчатковы спіс удзельнікаў конкурсу. Таксама адбудзецца лёсаванне выступаў удзельнікаў паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання", якія адбудуцца ў маскоўскім спартовым комплексе "Алімпійскі" 12, 14 і 16 траўня адпаведна.

Нагадаем, што першапачаткова на "Еўрабачанні-2009" планавалі прадставіць сваіх артыстаў 43 краіны. Аднак 12 сакавіка Грузія афіцыйна адмовілася ад удзелу ў конкурсе.

Беларусь на "Еўрабачанні-2009" прадставіць Пётр Ялфімаў з песняй Eyes that never lie, які атрымаў перамогу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу. Цяпер беларускі канкурсант праводзіць прома-тур у краінах — удзельніцах конкурсу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі