16 лютага курс долара ў Беларусі згубіў 206 рублёў

16 лютага курс долара ў Беларусі згубіў 206 рублёў

У аўторак, 16 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валютаў. Курс долара знізіўся на 206 рублёў — 21 686, курс еўра згубіў 341 рубель — да 24 191, курс расійскага рубля вырас з 281,34 да 284,32 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак курс долара знізіўся на 173 рублі і складаў 21 892, курс еўра знізіўся на 424 рублі — да 24 532, курс расійскага рубля вырас з 277,80 да 281,34 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі