16-гадовы хлопец упаў у Мінску з 14-га паверха

16-гадовы хлопец упаў у Мінску з 14-га паверха

16-гадовы хлопец упаў у Мінску з 14-га паверха жылога дома. Ён выпаў з акна кватэры, у якой жыў з бацькамі, і загінуў ад атрыманых у выніку падзення траўмаў. Момант падзення пабачыў мужчына, які выйшаў з пад’езда. Новыя падрабязнасці паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 23 кастрычніка ў Першамайскім раёне. Загінуў навучэнец ліцэю БДУ. На сваёй старонцы ў сацсетцы ён напісаў: “Я сам ва ўсім вінаваты”. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з удзелам судовага медэксперта. Былі агледжаны месца падзення, пакой хлопца, яго камп’ютарная тэхніка, апытваюцца сваякі.

16-гадовы хлопец упаў у Мінску з 14-га паверха
Фота: УСК па г. Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі