15:53 Лукашэнка выступае за супрацоўніцтва з Расіяй і Індыяй у сферы абароны

Пра гэта гаворыцца ў яго інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Прэс траст оф Індыя, што распаўсюджана напярэдадні візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Індыю, перадае карэспандэнт ИТАР-ТАСС з Нью-Дэлі. Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што менавіта Савецкі Саюз, які меў цесныя "прыязныя, братнія" адносіны з Індыяй, дапамог ёй набыць ваенную і тэхналагічную магутнасць.

Нагадаем, паводле інфармацыі першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Пятра Рагажэўскага, самыя сучасныя сёння ў свеце танкі Т-90, якія Расія паставіць у Індыю, будуць абсталяваныя сістэмай кіравання агнём (СКА) вытворчасці мінскага ААТ "Пеленг".

Пра гэта прадстаўнік беларускага Дзяржкамваенпрама паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 красавіка. Ён зазначыў, што і пасля стварэння расійска-індыйскага сумеснага прадпрыемства па ліцэнзійным выпуску ў Індыі танкаў Т-90 Беларусь будзе пастаўляць для іх СКА "Пеленга".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі