15:09 Аварыя з удзелам маршрутнага таксі адбылася ў Мінску

Аварыя з удзелам маршрутнага таксі адбылася ў Мінску. На скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай маршрутка “цюкнулася” ў аўтамабіль, які рухаўся перад ёю. У выніку пяць чалавек атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарні горада. Як паведамілі карэспандэнту агенцтва "Минск-Новости" ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, цяжкіх траўм у пасажыраў маршруткі не было. Пасля медыцынскага агляду ўсе пацярпелыя адправіліся дахаты. Па папярэдняй версіі, прычынай здарэння стала незахаванне дыстанцыі кіроўцам маршруткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі