15 красавіка долар знізіўся на 82 рублі

15 красавіка долар знізіўся на 82 рублі

У пяніцу, 15 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 82 рублі і складае 19 907, курс еўра знізіўся на 69 — да 22 416 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 301,07 да 301,60 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,15%.

Нагадаем, што ў чацвер, 14 красавіка, курс долара вырас на 140 рублёў і складаў 19 989, курс еўра знізіўся на 51 — да 22 485 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 301,52 да 301,07 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі