15 чэрвеня долар зноў вырас, а еўра крыху здаў

15 чэрвеня долар зноў вырас, а еўра крыху здаў

У сераду, 15 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара набраў яшчэ 40 рублёў і склаў 20 047. Курс еўра пры гэтым знізіўся на 21 рубель і складае 22 488. Курс расійскага рубля вырас — з 303,01 да 304,00 беларускага.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак курс долара павялічыўся на 75 рублёў і пераадолеў парог у 20 тысяч рублёў — 20 007. Курс еўра таксама вырас — на 49 рублёў, да 22 509. Курс расійскага рубля працягнуў зніжэнне — з 304,62 да 303,01 беларускага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі