14:12 На Валожыншчыне п'яныя злодзеі абакралі краму на паўмільёна рублёў

Амаль на паўмільёна рублёў спіртнога і прадуктаў скралі днямі злодзеі з крамы ў вёсцы Манькаўшчына Валожынскага раёна. Падрабязнасці гэтага здарэння паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў:

«Зламыснікі перапілавалі аконныя краты, дасталі шыбу і залезлі ў памяшканне. Крадзёж быў раскрыты на працягу сутак. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства міліцыя затрымала двух раней судзімых мясцовых жыхароў.

Па версіі следчых, ужо нецвярозыя хлопцы не знайшлі ў вёсцы самогону, таму і залезлі ў краму. Праўда, застаецца незразумелым, чаму ўзялі так шмат. Усё, што злодзеі не паспелі выпіць і з’есці, міліцыянты вярнулі ў краму».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі