14:08 У Магілёве пачала выходзіць "Сацыяльная газета"

У Магілёве пасля двухгадовага перапынку пачала выходзіць "Сацыяльная газета" Свабоднага прафсаюза Беларускага. Ужо выйшла два нумары і рыхтуецца трэці. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай рэгіянальнай прафсаюзнай арганізацыі Юрый Новікаў.

Па яго словах, рашэнне аднавіць выпуск "Сацыяльнай газеты" звязана з тым, что ў прафсаюз вельмі часта звяртаюцца людзі, у якіх ёсць праблемы на працы, а таксама беспрацоўныя.

Выданне накіравана на сацыяльную праблематыку, але ў ім таксама будуць уздымацца палітычныя праблемы.

Пакуль "Сацыяльная газета" з'яўляецца ўнутрыпрафсаюзным выданнем і наклад яе не перавышае 299 асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі