14:07 Францыя стане пасярэднікам між намі і Еўропай?

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на Францыю, як на пасярэдніка ў дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта ён заявіў падчас уручэння даверчых грамат новым амбасадарам Францыі спадарыняй Мюрэй Мюсо.

Кіраўнік Беларусі таксама выказаў зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння з гэтай еўрапейскай краінай. Адзначым, што спадарыні Мюрэй Мюсо 62 гады. Па адукацыі яна філолаг і палітолаг, мае вышэйшую спецыяльную адукацыі ў галіне абароны.


Валодае нямецкай, англійскай, грэцкай і рускай мовамі. У 1997—2003 гадах спадарыня Мюсо была надзвычайным і паўнамоцным амбасадрам у Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі