14:06 У Мінску пройдуць беларуска-фінляндскія консульскія кансультацыі

18 красавіка ў Мінску ўпершыню пройдуць беларуска-фінляндскія консульскія кансультацыі. Як паведаміла прэс-служба МЗС, беларускі бок на іх узначаліць начальнік консульскага ўпраўлення знешнепалітычнага ведамства Васіль Жлутка, фінляндскі — генеральны дырэктар прававога дэпартамента МЗС Ірма Эртман.

Ключавым пытаннем парадку дня кансультацый стане абмеркаванне стану і перспектыў развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў.

Чакаецца таксама, што бакі абмяркуюць магчымасць спрашчэння рэжыму ўзаемных паездак грамадзян Беларусі і Фінляндыі.

Акрамя таго, удзельнікі кансультацый плануюць разгледзець пытанне аб правапераемнасці па Дагаворы аб прававой дапамозе, заключаным паміж СССР і Фінляндыяй у 1978 годзе, або аб магчымасці падпісання новага міжурадавага пагаднення аб прававых адносінах і прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Будуць абмеркаваны таксама пытанні консульскай абароны грамадзян Беларусі і Фінляндыі і шэраг іншых тэм консульскага характару, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі