14 сакавіка курс долара знізіўся на 50 рублёў, курс еўра — на 59

14 сакавіка курс долара знізіўся на 50 рублёў, курс еўра — на 59

У панядзелак, 14 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 50 рублёў і складае 20616, курс еўра знізіўся на 59 — да 22925 рублёў, курс расійскага рубля цяпер складае 293,94 беларускага (у пятніцу — 294,04).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 11 сакавіка, курс долара апусціўся на 172 рублі — да 20 666, еўра вырас на 130 рублёў, яго курс складаў 22 984 рублі. Расійскі рубель вырас з 292,97 да 294,04 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі