14 лістапада ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

14 лістапада ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У панядзелак, 14 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9433 да 1,9586 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,1139 да 2,1120. Курс расійскага рубля нязначна знізіўся: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 2,9728 беларускага (у пятніцу было 2,9730).  

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,25%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 11 лістапада, курс долара вырас — з 1,9109 да 1,9433 беларускага, курс еўра таксама вырас — з 2,0885 да 2,1139.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі