14 ліпеня долар падаражэў на 93 рублі, а еўра патаннеў на 28

У аўторак, 14 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 93 рублі і складае 15 330, курс еўра знізіўся на 28 рублёў — да 16 834, курс расійскага рубля знізіўся з 269,05 да 268,60 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак, 13 ліпеня, долар патаннеў на 154 рублі і складаў 15 237, курс еўра знізіўся на 184 рублі — да 16 862, курс расійскага рубля знізіўся з 270,27 да 269,05 беларускага рубля.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі