13 ліпеня долар патаннеў на 154 рублі, а еўра — на 184

У панядзелак, 13 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Яны, дарэчы, прыпыняліся праз тэхнічны збой.

Долар патаннеў на 154 рублі і складае 15 237, курс еўра знізіўся на 184 рублі — да 16 862, курс расійскага рубля знізіўся з 270,27 да 269,05 беларускага рубля.

Нагадаем, у пятніцу, 10 ліпеня, долар патаннеў на 69 рублёў і складаў 15 391, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 17 046, курс расійскага рубля вырас — з 270,24 да 270,27 беларускага рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі