14 красавіка долар патаннеў на 20 рублёў, еўра — на 90

У аўторак, 14 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 20 рублёў — да 14 420 рублёў, курс еўра знізіўся на 90 рублёў — да 15 220, курс расійскага рубля вырас з 277 да 278 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у панядзелак, 13 красавіка, курс долара вырас на 110 рублёў — да 14 440 рублёў, курс еўра вырас на 90 рублёў — да 15 310, курс расійскага рубля знізіўся — з 280 да 277 беларускіх рублёў.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі