14 кастрычніка долар падаражэў на 100 рублёў, еўра — на 147

14 кастрычніка долар падаражэў на 100 рублёў, еўра — на 147

У сераду, 14 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 100 рублёў і складае 17 343 рублі, еўра падаражэў на 147 рублёў — да 19 793, курс расійскага рубля знізіўся з 277,14 да 274,76 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,05%.

Нагадаем, што ў аўторак, 13 кастрычніка, курс долара вырас на 81 рубель і складаў 17 243 рублёў, еўра падаражэў на 207 рублёў — да 19 646, курс расійскага рубля знізіўся з 280,24 да 277,14 беларускага.

Фота: БЕЛТА

14 кастрычніка долар падаражэў на 100 рублёў, еўра — на 147
14 кастрычніка долар падаражэў на 100 рублёў, еўра — на 147

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі