14-гадовы раварыст, які загінуў пад цягніком у Маладзечне, быў хакеістам

14-гадовы раварыст, які загінуў пад цягніком у Маладзечне, быў хакеістам

Раніцай 14 жніўня на чыгуначным пераездзе ў Маладзечне загінуў 14-гадовы хлопчык. Ён пераязджаў чыгунку на ровары ў належным месцы па пешаходным насціле і быў у навушніках. Як інфармуе прэс-служба МУС, васьмікласнік прапусціў цягнік на Маладзечна, але не заўважыў, што набліжаецца цягнік "Гродна — Мінск". Ён трапіў пад яго і памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.

"Рэгіянальная газета" высветліла, што загінулы быў хакеістам. Андрэй Міцкевіч займаўся ў дзіцяча-юнацкай школе "Маладзечна-2018". Ён якраз ехаў на трэніроўку.

"Незразумела, як усё гэта адбылося — там месца такое, што ў два бакі ўсё праглядаецца, людзі махалі, крычалі... Вялікае гора, — кажа маладзечанскі трэнер Аляксандр Граковіч. — Ходзім цяпер усе, рукі трасуцца, не разумеем, як такое магло здарыцца".

14-гадовы раварыст, які загінуў пад цягніком у Маладзечне, быў хакеістам
Андрэй Міцкевіч / hockey.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі