Вы тут

1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў: "Барса" — "МЮ", "Ліверпуль" — "Порту"

Reuters

15 сакавіка ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/4 і 1/2 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У чвэрцьфіналах сустрэнуцца:

"Тотэнхэм" — "Манчэстар Сіці",

"Барселона" — "Манчэстар Юнайтэд",

"Аякс" — "Ювентус",

"Ліверпуль" — "Порту".

Першыя матчы пройдуць 9-10 красавіка, другія — 16-17 красавіка.

Сёлета ўпершыню адбылося і датэрміновае лёсаванне 1/2 фіналу:

"Тотэнхэм" — "Манчэстар Сіці", "Аякс" — "Ювентус";

"Барселона" — "Манчэстар Юнайтэд", "Ліверпуль" — "Порту".

Першыя матчы — 30 красавіка і 1 траўня, другія — 7-8 траўня.

Фінал прызначаны на 1 чэрвеня, ён пройдзе ў Мадрыдзе.