13:38 Жанчын абавяжуць плаціць аліменты

У "Кодэкс аб шлюбе і сям'і" Беларусі плануецца ўнесці дадаткі, якія абавяжуць жанчын выплочваць аліменты на дзяцей.

Як перадае "Інтэрфакс", пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску сустаршыня "Беларускага саюза жанчын" Антаніна Морава.


Акрамя таго, распрацоўваюцца змены ў заканадаўстве, паводле якіх мужчыны будуць мець права на адзін дадатковы непрацоўны дзень у тыдзень, калі ў сям'і выхоўваецца трое дзяцей, а таксама калі сям'я няпоўная і ў ёй ёсць двое дзяцей. Сёння ў Беларусі каля 45 тысяч няпоўных сем'яў, у якіх дзяцей выхоўваюць мужчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі