13:35 Актывісты АГП падалі заяўкі на правядзенне пікетаў у Гродне

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі заяўкі на правядзенне ў Гродне ў перыяд з 15 красавіка да 1 траўня чатырох пікетаў. Яны маюць на мэце інфармаванне мясцовых жыхароў пра праграму развіцця Гродзенскай вобласці, якую распрацоўвалі сябры АГП.

Фармат заяўленых пікетаў прадугледжвае ўстаноўку намёта з партыйнай сімволікай і інфармацыйных стэндаў. Пікеты запланаваныя на трох рынках горада і на цэнтральнай вуліцы Гродна.


Паведамляе сайт АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі