13 траўня прагназуюцца дажджы і 10-16 цяпла

13 траўня прагназуюцца дажджы і 10-16 цяпла

У чацвер, 13 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы і зранку месцамі — моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў слабы, удзень — паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі па поўначы моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 вышэй за нуль, удзень прагназуецца 10-16 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да +20. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі